Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Врс 2018

Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі ЗША прапанавала СК Беларусі заключыць мемарандум

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі ЗША прапанавала Следчаму камітэту Беларусі заключыць мемарандум, паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Пасля падпісання мемарандума з ФБР не менш значнае праваахоўнае ведамства ЗША - Нацыянальнае агенцтва па барацьбе з наркотыкамі - таксама звярнулася непасрэдна да нас з прапановай аб заключэнні аналагічнага мемарандума аб супрацоўніцтве. Гэта будзе яшчэ больш садзейнічаць нашай сумеснай барацьбе з наркотыкамі, у тым ліку з іх транснацыянальным абаротам", - сказаў Іван Наскевіч. Дзякуючы мемарандуму з ФБР ЗША Следчы камітэт атрымаў больш магчымасцей для расследавання, у прыватнасці, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

Што датычыцца істотнага змякчэння адказнасці для збытчыкаў наркотыкаў у Беларусі, паводле слоў Івана Наскевіча, гаварыць аб гэтым дачасна. "Што датычыцца спажыўцоў, мы згодны, што тут можна знізіць ніжні парог санкцыі", - адзначыў ён.

Кіраўнік ведамства таксама закрануў пытанні лічбавізацыі. Цяпер у камітэце фарміруецца Адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма. Тэхнічнае заданне да яе практычна гатова, яно праходзіць дзяржаўнае экспертнае даследаванне. "Я спадзяюся, што да канца года - пачатку наступнага мы выйдзем на тэндар па напісанні ААІС", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі