Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2017

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе ўдзелена актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Праграмай афіцыйнага візіту Прэзідэнта Грузіі таксама прадугледжаны сустрэчы з кіраўніцтвам урада Беларусі, Нацыянальнага сходу, наведванне арганізацый і сацыякультурных аб'ектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі