Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Крс 2016

Афіцыйна апублікавана праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады

15 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 5 красавіка 2016 года нумар 274, якой зацверджана Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады, апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент з'яўляецца састаўной часткай адзінага пакета праграмных дакументаў на пяцігодку, цесна ўвязаны з выкананнем 20 дзяржаўных праграм галін і сфер дзейнасці, праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады. У ім устаноўлены тры базавыя ўмовы эканамічнай палітыкі: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, нарошчванне золатавалютных рэзерваў да мінімальнага бяспечнага ўзроўню і бездаўгавое фінансаванне плацежнага балансу краіны, паступовая выплата сфарміраваных знешніх даўгоў.

Акрамя таго, праграмай вызначаны комплекс паслядоўных і ўзаемазвязаных інстытуцыянальных мер, якія згрупаваны ў пяць галоўных блокаў. Першы - меры, накіраваныя на аднаўленне канкурэнтаздольнасці прамысловага комплексу. Другі звязаны са зніжэннем затрат і рэструктурызацыяй энергетыкі і ЖКГ. Трэці прадугледжвае стварэнне рабочых месц, развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Чацвёрты закранае інфраструктуру і будаўнічы комплекс з вызначэннем механізмаў аптымізацыі затрат, росту і дыверсіфікацыі экспарту будаўнічых паслуг. Пяты забяспечвае магутную сацыяльную накіраванасць праграмы, сутнасць якой заключаецца ў мэтавым характары такой падтрымкі, рэалізацыі сацыяльных праграм для павышэння якасці жыцця грамадзян.

Міністэрству эканомікі штогод да 1 красавіка года, які ідзе за справаздачным, даручана прадстаўляць у Савет Міністраў абагульненую інфармацыю аб ходзе выканання праграмы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў аб яе ўдакладненні.

Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на намеснікаў прэм'ер-міністра згодна з курыруемымі напрамкамі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі