Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2018

Адносіны Беларусі з краінамі СНД і Грузіяй характарызуюцца традыцыйнай інтэнсіўнасцю

4 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі з дзяржавамі СНД і Грузіяй у 2017 годзе характарызаваліся традыцыйнай інтэнсіўнасцю і высокім узроўнем кантактаў. Гэта адзначаецца ў Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2017 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"У Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2017 годзе прыярытэтная ўвага ўдзялалася далейшай рэалізацыі Рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - У эканамічным плане сярод прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе заставаліся пытанні, якія датычацца далейшага ўстаранення існуючых гандлёвых бар'ераў у рамках рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, фарміравання адзінага рынку дзяржаўных закупак, прадаўжэння работы над стварэннем зоны свабоднага гандлю паслугамі. Мінск садзейнічаў напаўненню парадку дня Садружнасці канкрэтнымі пытаннямі, здольнымі прынесці сінергетычны эфект для развіцця нацыянальных эканомік дзяржаў-удзельніц".

У 2017 годзе праведзены пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД (11 кастрычніка, Сочы), нефармальны саміт СНД на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў (26 снежня, Масква), два пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД (6 мая, Казань; 3 лістапада, Ташкент), два пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД (7 красавіка, Ташкент; 10 кастрычніка, Сочы) і чатыры пасяджэнні Эканамічнага савета СНД (17 сакавіка, 16 чэрвеня, 15 верасня і 15 снежня, Масква), а таксама шэраг мерапрыемстваў па лініі МПА СНД з удзелам кіраўніцтва Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі