30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 455 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дакументавання насельніцтва". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з прынятым указам работнікам пастаянна дзеючых органаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і членам іх сем'яў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, будуць выдавацца біяметрычныя дыпламатычныя пашпарты. Гэта дасць магчымасць забяспечыць бесперашкодны парадак службовых паездак, а таксама адпаведнасць статусу прадстаўнікоў ад іншых дзяржаў.