11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня падпісаў указ нумар 301 "Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент падпісаны ў мэтах развіцця інфраструктуры сетак электрасувязі, укаранення новых тэхналогій, павышэння якасці і даступнасці аказваемых паслуг.
Указ прадугледжвае стварэнне ўмоў для спрашчэння будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў сотавай рухомай электрасувязі, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для забеспячэння іх функцыянавання. Акрамя таго, вызначаюцца асаблівасці прыёмкі такіх аб'ектаў у эксплуатацыю.