У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

16 Врс 2019

Актуалізаваны задачы і функцыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

Актуалізаваны задачы і функцыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

16 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 343 "Аб дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ прыняты ў мэтах комплекснага рэгулявання дзейнасці Акадэміі кіравання як вядучай установы ў галіне падрыхтоўкі кіруючых кадраў. Зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута Акадэміі кіравання, актуалізаваны яе задачы і функцыі. Таксама зацверджана Палажэнне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі ў адпаведнасці з дзяржаўным заказам, у якім прадугледжаны шэраг абноўленых падыходаў да падрыхтоўкі кіруючых кадраў.

Удакладнены этапы фарміравання і віды адукацыйных праграм дзяржаўнага заказу на навучанне кіруючых кадраў і іх рэзерву. Удасканальваецца сістэма адбору кандыдатур для навучання ў Акадэміі кіравання.

У адносінах да найбольш здольных слухачоў Акадэміі кіравання будуць выпрацоўвацца прапановы па выкарыстанні іх кіраўніцкага патэнцыялу ў сістэме дзяржаўных органаў.

У мэтах павышэння матывацыі моладзі да навучання ў Акадэміі кіравання павялічаны памер стыпендый студэнтаў. Прадугледжваюцца меры па прыцягненні да выкладчыцкай дзейнасці лепшых прафесарска-выкладчыцкіх кадраў і спецыялістаў-практыкаў у сферы дзяржаўнага кіравання.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць прывесці дзейнасць Акадэміі кіравання ў адпаведнасць з сучаснымі задачамі па падрыхтоўцы рознабакова адукаваных, высокакваліфікаваных і ідэалагічна дасведчаных кіраўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс