15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапана звыш 3 млн т цукровых буракоў, убрана 61 працэнт плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Накапана 3 млн 75 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 40 ц/га", - расказалі ў прэс-службе.
Бульбы накапана 616 тыс. т. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 130 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 71 працэнт.
Паводле аператыўных даных на 15 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 613 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей: Мінская - 2379 тыс. т, Брэсцкая - 1881 тыс. т, Гродзенская - 1870 тыс. т, Магілёўская - 1296 тыс. т, Гомельская - 1159 тыс. т, Віцебская - 1028 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 90 працэнтаў плошчаў, што складае 2076 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 683 тыс. т - 98 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 460 тыс. га, або 97 працэнтаў запланаванага: Брэсцкая - 102 працэнты, Гродзенская - 100 працэнтаў, Мінская - 100 працэнтаў, Магілёўская - 100 працэнтаў, Гомельская - 93 працэнты, Віцебская - 87 працэнтаў.
Нарыхтавана льнотрасты 176 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 13,1 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 73 працэнтаў плошчаў, што складае 742 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 млн 723 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу 15 млн 515 тыс. т (75 працэнтаў плана), травяных кармоў 8 млн 427 тыс. т кармавых адзінак (84 працэнты плана). Узарана пад зябліва 94 тыс. га, што складае амаль 7 працэнтаў ад плана 1432 тыс. га.