Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Кст 2025

Звыш 10,2 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

Звыш 10,2 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі
Фота з архiва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі звыш 10,2 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 29 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 205 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай вобласці - 2522 тыс. т, у Брэсцкай - 2050 тыс. т, у Гродзенскай - 1981 тыс. т, у Магілёўскай - 1328 тыс. т, у Гомельскай - 1271 тыс. т, у Віцебскай - 1053 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 93 працэнтаў плошчаў, што складае 2161 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Нарыхтавана льнотрасты 193 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 13 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 94 працэнтаў плошчаў, што складае 952 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 875 тыс. т (99 працэнтаў плана), сіласу - 18 560 тыс. т (90 працэнтаў плана), травяных кармоў - 9331 тыс. т кармавых адзінак (93 працэнты плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 78 працэнтаў плошчаў, або 83 тыс. га. Накапана 4309 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 38,1 ц/га. Бульбы накапана 672 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 173 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 85 працэнтаў.

Узарана пад зябліва на плошчы 493 тыс. га, што складае 34 працэнты ад плана ў 1432 тыс. га. Зяблевая апрацоўка глебы вядзецца ва ўсіх рэгіёнах тэмпамі, якія апераджаюць мінулагоднія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі