Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Jul 2020

Золатавалютныя рэзервы да канца года прагназуюцца на ўзроўні не менш як $7,3 млрд - Нацбанк

Золатавалютныя рэзервы да канца года прагназуюцца на ўзроўні не менш як $7,3 млрд - Нацбанк
Фота з архiва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы да канца года прагназуюцца на ўзроўні не менш як $7,3 млрд. Аб гэтым расказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка", паведамляе БЕЛТА.

На 1 ліпеня 2020 года золатавалютныя рэзервы склалі $8,8 млрд. "Асноўным фактарам, што паўплываў на іх зніжэнне, стала планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце. Акрамя таго, неспрыяльныя знешнія ўмовы, што склаліся ў першай палавіне года, аказалі негатыўны ўплыў на сітуацыю на ўнутраным валютным рынку, што абумовіла продаж Нацыянальным банкам замежнай валюты", - сказаў Сяргей Калечыц. У сваю чаргу папаўненню ЗВР садзейнічала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў аблігацый на знешнім і ўнутраным рынках.

"Нават з улікам планавага выканання ўрадам і Нацбанкам даўгавых абавязацельстваў золатавалютныя рэзервы на канец 2020 года будуць адпавядаць параметру, які прадугледжаны асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на бягучы год, - не менш як $7,3 млрд", - падкрэсліў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі