Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Стд 2023

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за снежань 2022 года выраслі на 1,6 працэнта да $7,929 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за снежань 2022 года выраслі на 1,6 працэнта да $7,929 млрд
Фота з архiва

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 929,5 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За снежань 2022 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $131,8 млн (1,6 працэнта) пасля павелічэння ў лістападзе на $207,9 млн (2,7 працэнта).

"Са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія ўплываюць на іх змяненне", - удакладнілі ў Нацбанку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі