Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Jun 2021

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за май выраслі на 6,7 працэнта да $7,8 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за май выраслі на 6,7 працэнта да $7,8 млрд

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі  $7 763,1 млн. у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За май 2021 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $485,2 млн (на 6,7 працэнта) пасля росту ў красавіку на $337,9 млн (на 4,9 працэнта).

"Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у маі ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт", - растлумачылі ў Нацбанку.

У маі 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $132 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі