Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Май 2020

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік павялічыліся на 1,2 працэнта да $7,9 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік павялічыліся на 1,2 працэнта да $7,9 млрд
Фота з архiва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая, паводле папярэдніх даных, склалі $7 882,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на $96,2 млн (на 1,2 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на $1 018,4 млн (на 11,6 працэнта).

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Павелічэнню рэзерваў таксама садзейнічалі рост кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

У красавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму амаль $317 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш як $7,3 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі