Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Жнв 2026

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі за ліпень амаль да $14,2 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі за ліпень амаль да $14,2 млрд
Фота з архiва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за ліпень на $36,9 млн і на 1 жніўня 2026 года склалі $14,193 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 жніўня склаў $5,8089 млрд, павялічыўшыся за ліпень на $35,3 млн, аб'ём манетарнага золата - $6,9809 млрд, зменшыўшыся на $1,4 млн.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі