Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі амаль $9,2 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі амаль $9,2 млрд

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня, паводле папярэдніх даных, склалі $9 млрд 158,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За лістапад золатавалютныя рэзервы знізіліся на $34,9 млн (на 0,4 працэнта) пасля росту ў кастрычніку на $362,9 млн (на 4,1 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму $193 млн.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі