У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Стд 2018

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7,3 млрд

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 студзеня, паводле папярэдніх даных, склалі $7,315 млрд у эквіваленце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За снежань 2017 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $98,4 млн (на 1,3 працэнта) пасля росту ў лістападзе 2017 года на $18,4 млн (на 0,2 працэнта).

Стрымальны ўплыў на дынаміку міжнародных рэзервовых актываў у снежні аказала планавае пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $501 млн.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у снежні садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год быў прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн. У цэлым па выніках 2017 года прырост рэзерваў склаў $2,388 млрд (48,5 працэнта).

Асноўнымі фактарамі росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у 2017 годзе сталі прыцягненне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне траншаў фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паступленне сродкаў крэдыту ўрада Расійскай Федэрацыі, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.

Пры гэтым урадам і Нацыянальным банкам у поўным аб'ёме былі выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску