Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Jul 2018

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $6,83 млрд

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня склалі $6,83 млрд, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $6,831 млрд (у эквіваленце).

За чэрвень золатавалютныя рэзервы знізіліся на $108,2 млн (на 1,6 працэнта) пасля скарачэння ў маі на $98,5 млн (на 1,4 працэнта). Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках чэрвеня абумоўлена планавым пагашэннем Нацыянальным банкам і ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $424 млн, а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у чэрвені садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондовая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацбанкам і Мінфінам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі