У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2018

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $7 млрд

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $7 млрд, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 30,2 млн (у эквіваленце). За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $198,8 млн (на 2,9 працэнта) пасля скарачэння ў чэрвені на $108,2 млн (на 1,6 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у ліпені садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Урадам і Нацыянальным банкам у ліпені выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $450 млн. Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску