Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2024

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня склалі $8,795 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня склалі $8,795 млрд
Фота з архiва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,7949 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За лістапад 2024 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $139 млн (на 1,6 працэнта) пасля росту ў кастрычніку 2024 года на $75,6 млн (на 0,85 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 снежня гэтага года склаў $2,8465 млрд і павялічыўся за лістапад на $34,7 млн (на 1,2 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,5948 млрд і зменшыўся на $150,5 млн (на 3,2 працэнта).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш за $6 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі