6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені - жніўні гэтага года склаў $55,975 млрд - 99,99 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га. Такія статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.
Экспарт тавараў у студзені-жніўні склаў $26,0918 млрд (97,6 працэнта да студзеня - жніўня 2024 года), аб'ём імпарту - $29,8832 млрд (102,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га).