5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені - красавіку гэтага года склаў $32,2222 млрд. Такія даныя апублікаваны на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.
За гэты перыяд экспарт тавараў склаў $15,1781 млрд, імпарт - $17,0441 млрд.
Да ўзроўню студзеня - красавіка 2025 года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 119,1 працэнта, экспарт - 122,6 працэнта, імпарт - 116,2 працэнта.