3 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Першае (інаўгурацыйнае) пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сената Олій Мажліса Рэспублікіи Узбекістан праходзіць у Віцебску ў рамках III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Леанід Заяц расказаў журналістам, што бакі абмяркуюць у першую чаргу забеспячэнне росту тавараабароту. "Трэба ў кароткі перыяд часу забяспечыць тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам не менш як $1 млрд. За 2024 год ён склаўся на ўзроўні прыкладна $600 млн і павяліўчыся на 18 працэнтаў адносна 2023 года. Дынаміка дадатная, тавараабарот расце, - адзначыў ён. - Ёсць такія пытанні, якія неабходна вырашаць менавіта на ўзроўні нашай камісіі, напрыклад, бесперашкодны доступ беларускіх тавараў на ўзбекскі рынак. Мы хочам таго ж, асабіва па таварах, якіх не хапае ва ўласнай вытворчасці, - гэта сухафрукты, цытрусавыя і іншыя культуры, у якіх мае патрэбу наша дзяржава".
Паводле слоў Леаніда Зайца, у камісію ўвайшлі вопытныя людзі, якія сваімі намаганнямі змогуць забяспечыць далейшае развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін. "Улічваючы тое, што Савет Рэспублікі - гэта орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, нам вельмі важна мець кантакты з рэгіёнамі Узбекістана. Таму мы хочам абмеркаваць пытанні збліжэння нашых рэгіёнаў па пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння. У абедзвюх краін у гэтым напрамку ёсць вялікі патэнцыял", - лічыць ён.

Нягледзячы на тое, што пагадненні аб супрацоўніцтве з рэгіёнамі Узбекістана падпісалі ўсе вобласці Беларусі і горад Мінск, ёсць перспектыва - трэба знаходзіць кропкі росту на ўзроўні адміністрацый раёнаў, упэўнены ён.
"У нас цесная ідзе работа паміж парламентарыямі. Мы сёння спрабуем зблізіць у некаторай ступені законы аб мясцовым самакіраванні, каб даць паўнамоцтвы, якія садзейнічалі б аператыўнаму стварэнню сумесных прадпрыемстваў, якія патрэбны дзвюм краінам. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі нам удасца вырашыць задачу па росту тавараабароту", - рэзюмаваў Леанід Заяц.

Намеснік старшыні камісіі Сената Олій Мажліса Узбекістана па садзейнічанні ўзмацненню дзейнасці прадстаўнічых органаў дзяржаўнай улады на месцах Гулнора Маруфава дадала, што сёння паміж Беларуссю і Узбекістанам выбудаваны сяброўскія, цесныя сувязі. "Нашы адносіны выйшлі на стратэгічны ўзровень. Аб гэтым свечаць і сустрэчы нашых прэзідэнтаў, якія адкрываюць патэнцыял у наладжванні парламенцкіх узаемаадносін. І паміж нашымі народамі таксама склаліся дружалюбныя адносіны. Мы вельмі паважаем і цэнім працавіты дружалюбны беларускі народ, які зведаў вельмі многае", - падкрэсліла яна.
Раней паміж парламентамі дзвюх краін дзейнічала група дружбы, а ўжо сёння створана міжпарламенцкая камісія, якая будзе працаваць па больш шырокім і сур'ёзным коле пытанняў - заканадаўства, развіццё рэгіёнаў, сацыяльна-эканамічнае развіццё. "Мы хочам пашырыць рамкі нашага супрацоўніцтва", - сказала Гулнора Маруфава.