Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Жнв 2026

Згушчонку ў Беларусі пачалі прадаваць на ўнутраны рынак праз біржу

Згушчонку ў Беларусі пачалі прадаваць на ўнутраны рынак праз біржу

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая здзелка па рэалізацыі цэльнага згушчанага малака з цукрам на ўнутраным рынку краіны заключана на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Для забеспячэння неабходнай канцэнтрацыі попыту і прапановы да ўдзелу ў гандлёвай сесіі былі прыцягнуты буйныя айчынныя вытворцы і спажыўцы гэтай прадукцыі. У выніку адно з малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў ажыццявіла здзелку па куплі 230 т згушчонкі. Паводле інфармацыі БУТБ, набытая на біржавой пляцоўцы пілотная партыя згушчанага малака прызначана для вырабу марожанага.

"Біржа сумесна з прадпрыемствамі харчовай прамысловасці пастаянна праводзіць работу па пашырэнні долі біржавых таргоў у закупках сыравіны і інгрэдыентаў. У прыватнасці, беларускі вытворца марожанага, які заключыў першую здзелку па куплі згушчонкі, на працягу некалькіх гадоў рэгулярна набываў на біржавой пляцоўцы сухое малако і сметанковае масла, якія таксама з'яўляюцца асноўнымі кампанентамі ў складзе гэтага папулярнага дэсерту. Біржа ў гэтым выпадку адыгрывае ролю сувязнага звяна паміж вытворцам і спажыўцом, садзейничаючы развіццю кааперацыйных адносін у рамках галіны і забяспечваючы празрысты механізм вызначэння рэальнай рыначнай вартасці рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе вытворчасці", - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ.

Згодна са статыстычнымі данымі БУТБ, за сем месяцаў 2026 года сума біржавых здзелак з малочнай прадукцыяй на ўнутраным рынку дасягнула 276 млн рублёў. Гэта ў 2,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года. Найбольшы тэмп росту прадэманстравалі продажы сметанковага масла. У параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года гэты паказчык павялічыўся ў 3,2 раза. У якасці прадаўцоў біржавыя здзелкі рэгулярна ажыццяўлялі 34 прадпрыемствы, а ў якасці пакупнікоў - 85. Для параўнання, у мінулым годзе такіх удзельнікаў таргоў было 23 і 58 адпаведна.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі