У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2020

Здзелкі на Br592 тыс. заключаны на першых біржавых таргах ветпрэпаратамі

Здзелкі на Br592 тыс. заключаны на першых біржавых таргах ветпрэпаратамі
Фота з архiва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках першых біржавых таргоў ветэрынарнымі прэпаратамі на Беларускай універсальнай таварнай біржы заключана 46 здзелак на агульную суму Br592 тыс., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У пілотных таргах прынялі ўдзел 9 пакупнікоў і 13 прадаўцоў, у тым ліку нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Паводле слоў начальніка аддзела перспектыўных біржавых тавараў Максіма Хоміча, таргі прайшлі даволі актыўна, аб чым  сведчыць той факт, што ў час гандлёвай сесіі была задаволена амаль палова ўсіх пададзеных заявак на куплю.

"Лічу, што для дэбютных таргоў вынік вельмі добры. Мы змаглі забяспечыць неабходнае канкурэнтнае асяроддзе, таму па шэрагу заявак пакупнікам удалося прыкметна знізіць цану. Зрэшты, і прадаўцы засталіся задаволены, бо час, сэканомлены на пошуку пакупнікоў, таксама каштуе грошай. Разлічваем, што па меры правядзення гандлёвых сесій канцэнтрацыя попыту і прапанавання будзе расці, адпаведна, і эфектыўнасць біржавых таргоў як гандлёва-закупачнага інструмента будзе павышацца", - упэўнены прадстаўнік БУТБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс