Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2026

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчы

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчы
Фота з архiва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 24 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 18% плошчы, што складае 359 тыс. га ад плана ў памеры 2002 тыс. га. Намалочана збожжа 1453 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць - 40,4 ц/га", - расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей атрымана: у Брэсцкай - 378 тыс.т, Мінскай - 359 тыс.т, Гродзенскай - 286 тыс.т, Гомельскай - 229 тыс.т, Магілёўскай - 126 тыс.т, Віцебскай - 75 тыс.т.

Азімы рапс на зерне ўбраны на 197 тыс. га (45% планавай плошчы 441 тыс. га.). Намалочана 495 тыс. т ураджайнасцю 25,1 ц/га, што на 4 ц/га вышэй за мінулагодні.

Выцераблена лёну на 21 тыс. га, што складае 48% запланаванай плошчы. "Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш чым у два разы перасягаюць мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі", - адзначылі ў прэс-службе.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа - 24 тыс. т (4% ад плана 663 тыс.т), алейнага семя рапсу - 33 тыс.т (33% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 13 тыс. т (15% ад плана 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 634 тыс. га, што складае 63% ад плана.

Нарыхтавана сена 403 тыс.т (56% ад плана), сіласу - 339 тыс. т (больш як 1% ад плана), травяных кармоў - 3 млн 290 тыс. т кармавых адзінак (32% ад плана), сенажу - 10 млн 677 тыс. т (75% ад плана).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 177 тыс. т дзеючага рэчыва (102% да плана).

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі