27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 24% плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 27 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 24% плошчаў, што складае 476 тыс. га. Намалочана збожжа 1878 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць 39,4 ц/га", - адзначылі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей атрымана збожжа: у Брэсцкай - 542 тыс. т, Мінскай - 413 тыс. т, Гродзенскай - 349 тыс. т, Гомельскай - 313 тыс. т, Магілёўскай - 167 тыс. т, Віцебскай - 94 тыс. т.
Азімы рапс на зерне ўбраны на 272 тыс. га (62% планавых плошчаў 441 тыс. га). Намалочана 724 тыс. т ураджайнасцю 26,6 ц/га, што на 5,5 ц/га вышэй за мінулагодні.
Выцераблена лёну на 25 тыс. га, што складае 57% запланаваных плошчаў. "Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш чым у два разы перавышаюць мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі", - адзначылі ў прэс-службе.
У лік дзяржзаказу пастаўлена харчовага збожжа 33 тыс. т (5% ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу - 46 тыс. т (35% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 15 тыс. т (17% ад плана 86 тыс. т).
Скошана траў другім укосам на плошчы 669 тыс. га, што складае 66% ад плана. Нарыхтавана сена 415 тыс. т (58% ад плана), сіласу - 347 тыс. т (больш як 1% ад плана), травяных кармоў - 3351 тыс. т кармавых адзінак (33% ад плана 10 131 тыс. т), сенажу - 10 867 тыс. т (76% ад плана 14 309 тыс. т).
Назапашана мінеральных угнаенняў пад азімую сяўбу 103% да плана.