Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліс 2016

Зборачныя вытворчасці МАЗа з'явяцца ў Ханоі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ханоі з'явяцца зборачныя вытворчасці пасажырскай і грузавой тэхнікі МАЗ. Адпаведныя дакументы падпісаны на 13-м пасяджэнні беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў час афіцыйнага візіту ў В'етнам намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі і міністра прамысловасці Віталя Воўка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама Беларусі.

Беларуска-в'етнамскае прадпрыемства па зборцы грузавой тэхнікі MAZ Asia (з гадавой вытворчай магутнасцю 1,5 тыс. адзінак) пачне функцыянаваць ужо ў гэтым годзе.

"Цяпер таксама вядзецца накіраваная работа па запуску сумеснай вытворчасці нізкападлогавых аўтобусаў на 60 і 80 чалавек MAZ-Zenit", - інфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, заключаны кантракты з кампаніяй Au Viet Industry JSC на 2017 год на пастаўку 200 адзінак аўтатэхнікі МАЗ, 8 кар'ерных самазвалаў БелАЗ-7547 грузападымальнасцю 45 т для патрэб кампаніі "Апатыт В'етнам" (правінцыя Лаакай), а таксама 56 адзінак аўтатэхнікі МАЗ з мэтай яе рэалізацыі ў Камбоджу, Філіпіны і Лаос.

Бакі таксама падпісалі пагадненне аб намерах паміж ААТ "БелАЗ" і карпарацыяй "Вінакомін" і мемарандум ААТ "МТЗ" з кампаніяй Mekong Machinery Co., Ltd. на пастаўку трактароў "Беларус" у В'етнам у 2017 годзе.

"Дасягнутыя дамоўленасці безумоўна нададуць новы імпульс у развіцці беларуска-в'етнамскіх гандлёва-эканамічных адносін", - падкрэслілі ў прэс-службе Мінпрама.

5 кастрычніка 2016 года ўступіла ў сілу Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж краінамі ЕАЭС і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам. Па пагадненні паміж урадамі Беларусі і В'етнама (СРВ) падпісаны Пратакол аб вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі СРВ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі