Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2020

Заводы БЦК за І паўгоддзе больш як на 10 працэнтаў павялічылі выручку ад продажаў

Заводы БЦК за І паўгоддзе больш як на 10 працэнтаў павялічылі выручку ад продажаў
Фота dako-group.com.ua

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заводы холдынга "Беларуская цэментная кампанія" за першае паўгоддзе павялічылі выручку ад продажу прадукцыі на 10,3 працэнта (да Br453,3 млн) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе холдынга.

У кампаніі адзначылі: вытворчыя паказчыкі па выніках першага паўгоддзя паказваюць добрую дынаміку ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За студзень-чэрвень выраблена амаль 2,3 млн т цэменту, або 102,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2019 года. Найбольшы рост вытворчасці - на Беларускім цэментным заводзе: 851,9 тыс. т цэменту, або 104,1 працэнта да першага паўгоддзя мінулага года. "Крычаўцэментнашыфер" за гэты перыяд вырабіў 720 тыс. т цэменту (100,3 працэнта), "Краснасельскбудматэрыялы" - 715,9 тыс. т (102,4 працэнта). У студзені-чэрвені прадпрыемствы цэментнай галіны вырабілі прампрадукцыі амаль на Br400 млн - на 12,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Генеральны дырэктар ДП "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская цэментная кампанія" Аляксандр Даўгала падкрэслівае важнасць аптымізацыі сістэмы продажаў. "Трэба не проста вырабляць цэмент, але і прадаваць яго з максімальнай выгадай. Для гэтага кіруючая кампанія холдынга дыверсіфікуе рынкі збыту, нарошчваючы прысутнасць у краінах Еўрапейскага саюза, напрыклад, у Польшчы, Літве і Латвіі. У першым квартале 2020 года тэмп росту экспарту ў Польшчу склаў 165,1 працэнта, Латвію - 215 працэнтаў, Літву - 108,5 працэнта. За гэты перыяд практычна ў тры разы павялічыліся экспартныя адгрузкі цэменту ў Санкт-Пецярбург. Аднак ёсць і пэўныя цяжкасці, звязаныя ў першую чаргу з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краінах - спажыўцах нашай прадукцыі", - адзначыў кіраўнік холдынга.

У БЦК таксама падкрэслілі, што адным з важнейшых фактараў паспяховай дзейнасці холдынга і яго прадпрыемстваў з'яўляецца рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, накіраваных на зніжэнне сабекошту прадукцыі. Сярод найбольш значных цяпер - будаўніцтва тэхналагічнай лініі для выкарыстання RDF-паліва пры вытворчасці клінкеру сухім спосабам. У ліку маштабных праектаў таксама - будаўніцтва лініі прыгатавання цепланосьбіта цеплагенератара на "Краснасельскбудматэрыялах", рэканструкцыя чыгуначнага пуці, склада вогнетрывалых матэрыялаў, мадэрнізацыя сістэмы кіравання аўтаматычнага дазіравання матэрыялаў для прыгатавання бетоннай сумесі на "Крычаўцэментнашыферы". "Усе гэтыя мерапрыемствы, безумоўна, станоўча паўплываюць на прадукцыйнасць. А гэта залог дабрабыту работнікаў. Дарэчы, на прадпрыемствах холдынга адзначаецца рост зарплаты", - падкрэслілі ў кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі