Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Aug 2018

Завод па вытворчасці суперкандэнсатараў для электробусаў адкрыўся ў "Вялікім камені"

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-даследчы і вытворчы цэнтр суперкандэнсатараў адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект рэалізуе ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё" - адзін з першых рэзідэнтаў "Вялікага каменя". Завод будаваўся з 2016 года, цяпер уведзены ў эксплуатацыю. У тэхналагічны цыкл уключаны зборка, вытворчасць, тэсціраванне, тэхнічнае і гарантыйнае абслугоўванне суперкандэнсатараў, а таксама работы, звязаныя з іх устаноўкай на транспартны сродак.

У "Вялікім камені" 29 жніўня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця завода. "Гэта першы праект у індустрыяльным парку, які мае навукова-вытворчы характар. Прадукцыя знойдзе прымяненне ў нашай краіне, а з цягам часу будзе пастаўляцца і на экспарт", - сказаў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч. Плануецца экспарт суперкандэнсатараў у Расію, Украіну, іншыя краіны ЕАЭС і Еўропы.

Намеснік міністра адзначыў, што цяпер увесь свет пераходзіць на зялёныя тэхналогіі, на зялёны транспарт. "Пачатак работы завода адкрывае прамы шлях для развіцця гэтага напрамку. Гэта значыць вырабленыя тут суперкандэнсатары ў далейшым могуць выкарыстоўвацца на "Белкамунмашы" або МАЗе для вытворчасці прадукцыі, якая будзе пастаўляцца за мяжу. Міністэрства прамысловасці прапрацоўвае магчымасць паставак на экспарт", - дадаў ён.

Вырабленыя на заводзе суперкандэнсатары будуць вызначацца скарочаным часам зарадкі і эканоміяй электраэнергіі. Зарадка зойме толькі 6 мінут, а адлегласць, якую пераадольвае транспартны сродак, можа быць большая за 30 км. Са снежня 2016 года ў Мінску ўжо курсіруюць 20 электробусаў павышанай пасажыраўмяшчальнасці з выкарыстаннем суперкандэнсатараў, што выпускаюцца ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё".

"Цяпер уводзіцца ў эксплуатацыю першы этап праекта. За год плануецца выпускаць каля 1 млн элементаў розных мадэлей і 300 камплектаў інтэгральных модуляў для розных сістэм. Гадавы аб'ём вытворчасці ў грашовым выражэнні можа дасягнуць $30 млн", - сказаў старшыня праўлення карпарацыі "Сычуань развіццё Чэнду Сіньджу" Сяа Гуанхуэй.

ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё" было створана ТАА "Чэнду Сіньту інвестыцыя", якое з'яўляецца даччыным інвестыцыйным прадпрыемствам акцыянернага таварыства "Сіньджу" - вядомага кітайскага вытворцы камунальнага транспарту і будаўнічага абсталявання са статутным фондам у памеры 6,5 млрд юаняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі