Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2013

Завод па вытворчасці беларускай дарожнай тэхнікі рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю ў Венесуэле

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завод па вытворчасці беларускай дарожнай тэхнікі рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю ў Венесуэле. Аб гэтым 8 ліпеня паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алег Пафераў у ходзе семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі "Асноўныя напрамкі дзейнасці загранустаноў у сучасных умовах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Увядзём у строй у Венесуэле ўжо чацвёрты завод - па вытворчасці дарожнай тэхнікі, для яго пастаўляецца ўжо тэхналагічнае абсталяванне", - адзначыў пасол.

Цяпер у Венесуэле дзейнічаюць тры беларускія заводы - па вытворчасці цагельных блокаў, зборцы аўтамабіляў і трактароў. Акрамя таго, беларускія будаўнікі пабудавалі ў Венесуэле 18 тыс. кватэр, узводзяць сацыяльнае жыллё, аграгарадкі. "Усе гэтыя праекты будуць развівацца і далей, мы плануем цяпер, што і колькі яшчэ будзем будаваць у Венесуэле, таму што гэта там вельмі запатрабавана", - сказаў Алег Пафераў, каменціруючы рашэнне кіраўнікоў Беларусі і Венесуэлы правесці рэвізію двухбаковых адносін, распрацаваць "дарожную карту" іх развіцця. "Курс нашага супрацоўніцтва не змяніўся з прыходам новага прэзідэнта, гэта для нас галоўнае", - падкрэсліў пасол.

Алег Пафераў з'яўляецца таксама паслом па сумяшчальніцтву ў Эквадоры і Балівіі, таму пасольства вывучае напрамкі супрацоўніцтва і з гэтымі дзяржавамі. "У гэтых краінах у нас пакуль яшчэ няма такіх сумесных кантрактаў, як у Венесуэле, але ёсць нацэленасць на гэта. У тым ліку і рэалізацыя "дарожнай карты" будзе садзейнічаць гэтым узаемаадносінам", - адзначыў пасол. Балівія і Эквадор таксама зацікаўлены бачыць Беларусь на сваім рынку, асабліва ў горназдабыўной прамысловасці. "Пасольства вывучае гэтыя рэгіёны. Беларусь можа пастаўляць туды свае тэхналогіі, гэта будзе вельмі запатрабавана", - адзначыў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі