Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Nov 2016

Зацверджаны план нацыянальных выставак Беларусі за мяжой на 2017 год

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План нацыянальных выставак Беларусі за мяжой на 2017 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 935 ад 18 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, у студзені-лютым будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя на 42-й Міжнароднай выстаўцы аховы здароўя Arab Health у Дубаі (ААЭ). Таксама ў лютым Беларусь прыме ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы-форуме ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый Transfiere ў Малазе (Іспанія).

Акрамя таго, у чэрвені-верасні 2017 года нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане (Казахстан), на 17-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і імпарту прадуктаў харчавання ў Гуанчжоу IFE 2017 і на міжнароднай выстаўцы-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas у Маямі (ЗША).

Беларускія экспазіцыі таксама будуць разгорнуты на плошчах міжнародных выставак у такіх гарадах, як Гавана (Куба), Алжыр (Алжыр), Мапуту (Мазамбік), Нітра (Славакія), Санкт-Пецярбург і Уладзівасток (Расія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі