Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліп 2021

Зацверджаны парадак узаемадзеяння БУТБ і "Белнафтахіма" пры экспарце нафтапрадуктаў

Зацверджаны парадак узаемадзеяння БУТБ і
Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак узаемадзеяння Беларускай універсальнай таварнай біржы і канцэрна "Белнафтахім" пры арганізацыі і правядзенні біржавых таргоў нафтапрадуктамі, прадуктамі хіміі і нафтахіміі на экспарт зацверджаны рашэннем каардынацыйнага савета па біржавым гандлі, пасяджэнне якога прайшло пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Назарава. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства фінансаў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, канцэрнаў "Белнафтахім" і "Беллеспаперапрам". Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення першых экспартных таргоў нафтапрадуктамі на біржавой пляцоўцы, уключаючы планы па дыверсіфікацыі рынкаў збыту.

"Адной з прыярытэтных задач у рамках падрыхтоўкі да пераводу экспартных продажаў нафтапрадуктаў на біржавую пляцоўку з'яўляецца пашырэнне кола патэнцыяльных пакупнікоў. І трэба адзначыць, што гэта задача паспяхова выконваецца. Цяпер на біржы ўжо акрэдытаваны каля 100 кампаній з 20 краін. Пры гэтым мы бачым значны інтарэс да беларускай прадукцыі хіміі і нафтахіміі з боку рэзідэнтаў Азербайджана, Турцыі, Кітая, Сінгапура, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Усё гэта перспектыўныя рынкі збыту з высокім узроўнем плацежаздольнага попыту. Таму разам з новай праграмнай платформай айчынныя экспарцёры атрымаюць новыя магчымасці па дыверсіфікацыі продажаў. Як я ўжо не раз гаварыў, біржа - гэта не проста гандлёвая пляцоўка, а эфектыўны інструмент маркетынгу", - падкрэсліў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі