Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2021

Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады

Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады
Фота з архiва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 292, якім зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі, мэтавыя індыкатары развіцця галін, сфер эканомікі і рэгіёнаў, а таксама чаканыя вынікі.

Галоўнай яе мэтай выбрана забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека.

Развіццё Беларусі будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Для гэтага праграмай прадугледжана вырашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанняў: даходы, занятасць, даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасная адукацыя, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2 працэнта.

У мэтах павышэння якасці дзяржаўнага кіравання намечаны пераход да паўнацэннай галіновай палітыкі. У прыватнасці, зроблены акцэнт на распрацоўцы стратэгій развіцця галін, пашырэнні інтарэсаў прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, перш за ўсё на знешніх рынках.

Вынікам рэалізацыі праграмы стане якасна новы ўзровень эканамічнага развіцця дзяржавы і адпаведна дабрабыту і якасці жыцця людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі