Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2021

Зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі да 2025

Зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі да 2025

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 верасня падпісаў указ нумар 348, якім зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Яна сфарміравана з улікам вопыту рэалізацыі аналагічнай дзяржпраграмы ў 2016-2020 гадах. У выніку яе выканання ўведзены ў эксплуатацыю 74 новыя вытворчасці, аб'ём выпуску інавацыйнай прадукцыі склаў амаль Br6 млрд, удзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый прамысловасці - больш за 26 працэнтаў, аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі - $14,2 млрд.

Пры рэалізацыі новай дзяржпраграмы арганізацыі ўсіх форм уласнасці будуць выконваць інавацыйныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, адпаведныя прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады. Гэта дасць магчымасць паспяхова развіваць уласны навукова-тэхналагічны патэнцыял, прасоўваць айчынныя тэхналогіі на сусветны рынак і выкарыстоўваць перадавыя замежныя тэхналогіі.

Пералік праектаў праграмы па стварэнні новых вытворчасцей зацвярджаецца Саветам Міністраў і будзе штогод дапаўняцца. Гэтыя праекты прызнаюцца інвестыцыйнымі, прадугледжана дзяржаўная падтрымка іх рэалізацыі шляхам падатковага і мытнага стымулявання.

Гэтыя новаўвядзенні дадуць магчымасць значна скараціць тэрміны зацвярджэння праектаў і выдзялення фінансавых сродкаў, прыцягваць да ўдзелу ў праграме інавацыйныя прадпрыемствы і інвестараў.

У выніку выканання праграмы да 2025 года плануецца стварэнне амаль 100 высокадаходных экспартна арыентаваных вытворчасцей, павелічэнне ўдзельнай вагі інавацыйна актыўных арганізацый апрацоўчай прамысловасці да 30,5 працэнта, аб'ёму экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі да $18,3 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі