У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліс 2017

Замежныя інвестары ўклалі ў эканоміку Беларусі ў студзені-верасні $6,7 млрд

Замежныя інвестары ўклалі ў эканоміку Беларусі ў студзені-верасні $6,7 млрд13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За студзень-верасень 2017 года ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $6,7 млрд, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расіі (40,6 працэнта ад усіх інвестыцый, што паступілі), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (26,6 працэнта), Кіпра (7,1 працэнта).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 5,5 млрд, або 83 працэнты ад усіх замежных інвестыцый, якія паступілі.

За студзень-верасень 2017 года арганізацыямі рэспублікі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму $4 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі рэспублікі былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расіі (66,8 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (17,9 працэнта), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (6,8 працэнта).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 93,8 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску