Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Feb 2022

Замежныя інвестары ў 2021 годзе ўклалі ў эканоміку Беларусі $8,7 млрд

Замежныя інвестары ў 2021 годзе ўклалі ў эканоміку Беларусі $8,7 млрд
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя інвестары ў 2021 годзе ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $8,7 млрд інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расіі (42,6 працэнта ад усіх інвестыцый, якія паступілі), Украіны (15,2 працэнта) і Кіпра (13,9 працэнта). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $6,6 млрд, або 75,4 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за 2021 год накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $5,9 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расіі (80,1 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (4,9 працэнта) і Кіпра (2,4 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 93,7 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі