У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2018

Заяц расказаў аб задачах лічбавай трансфармацыі АПК Беларусі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц расказаў аб задачах лічбавай трансфармацыі аграпрамысловага комплексу Беларусі на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы. Вопыт і перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанні лічбавай трансфармацыі вытворчых галін эканомікі з'яўляюцца прыярытэтам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. У ёй вызначаны задачы лічбавай трансфармацыі ў аграпрамысловым комплексе. У іх ліку - паляпшэнне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пераход да электроннай сельскай гаспадаркі, укараненне тэхналогій рэсурсазберагальнага дакладнага земляробства, укараненне ў АПК сістэм кіравання рэсурсамі, геаграфічных інфармацыйных сістэм, аўтаматызаваных інфасістэм і банкаў даных, развіццё сістэм ведамаснага інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў АПК, рэалізацыя механізма аднаго акна, распрацоўка і ўкараненне галіновай сеткі перадачы даных", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр звярнуў увагу на тое, што ва ўмовах інфарматызацыі развіццё сельскай гаспадаркі набыло іншы характар. "Аграрная вытворчасць стала высокатэхналагічнай галіной эканомікі, у якой ключавое значэнне надаецца не колькасці рэсурсаў, а рацыянальнаму іх выкарыстанню і эфектыўнасці. Сучасная сельская гаспадарка базіруецца на дэталёвым вымярэнні ўсіх працэсаў, а высокія тэхналогіі ў ёй становяцца стандартам дзякуючы паўсюднаму выкарыстанню аналітычных і інфармацыйных сістэм", - адзначыў ён.

У Беларусі развіваецца рэспубліканская сетка перадачы даных і іншыя базавыя праекты ў галіне інфарматызацыі. "На іх аснове могуць рэалізоўвацца і любыя іншыя праекты, у тым ліку галіновыя. Задача ведамстваў у тым, каб паставіць задачу праграмістам. Думаю, што разам мы вырашым любое пытанне, таму што тэхнічна якіх-небудзь абмежаванняў не існуе. Эфектыўнасць праекта будзе залежаць ад правільнай пастаноўкі задачы. Нам на дапамогу прыходзяць новыя тэхналогіі, але чалавек павінен вырашаць, якія з іх ён будзе прымяняць у сваёй гаспадарцы, каб атрымаць аддачу", - дадаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы. Вопыт і перспектывы" праходзіць сёння на базе НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі і УП "Агракамбінат "Ждановічы". На форуме разглядаюцца пытанні распрацоўкі, укаранення і перспектыў выкарыстання тэхналогій дакладнага земляробства ў аграпрамысловым комплексе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску