У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2015

Забароўскі: Праект закона аб ДПП у Беларусі распрацоўваўся пры ўдзеле лепшых міжнародных экспертаў

24 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Праект закона "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве" распрацоўваўся пры ўдзеле лепшых міжнародных экспертаў. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па гэтым праекце стараліся працаваць з калегамі, абмяркоўвалі яго, прыцягвалі лепшых міжнародных экспертаў для таго, каб закон атрымаўся рабочым, эфектыўным і ўнёс важны ўклад у развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў нас у краіне", - адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, аўтары стараліся не перагрузіць праект закона дэталямі з прычыны таго, што дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў Беларусі знаходзіцца на пачатковым этапе развіцця. "Мы разумеем, што ўсё ў заканадаўстве прадугледзець немагчыма. Закон факусіруецца на прынцыповых пытаннях, пакідаючы магчымасці для ўдасканалення правапрымяняльнай практыкі ў ходзе рэалізацыі адпаведных праектаў", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Пры гэтым Аляксандр Забароўскі падкрэсліў, што ў законапраекце закладзены такія ключавыя палажэнні, як адкрытасць, канкурэнтнасць і актыўнае выкананне дзяржавай тых абавязацельстваў, якія яна будзе браць у рамках праектаў ДПП.

"Прыняцце закона ў бягучым годзе дасць магчымасць уманціраваць у бюджэтны працэс усе неабходныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй ДПП у нас у краіне і тых сямі праектаў, якія мы адабралі. Добра тое, што механізм прыняцця нарматыўна-прававых актаў у нас у краіне такі, што цяпер мы можам яшчэ ўнесці пэўныя папраўкі, дапрацаваць тыя ці іншыя палажэнні закона, каб на выхадзе ён быў максімальна аптымальным", - адзначыў Аляксандр Забароўскі.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Віктар Валюшыцкі канстатаваў, што разгляд законапраекта "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве" ў першым чытанні плануецца 2 кастрычніка на адкрыцці сесіі парламента. "У сувязі з гэтым нас цікавіць ацэнка міжнародных экспертаў нашага законапраекта і той работы, якая праведзена перш за ўсё Міністэрствам эканомікі як распрацоўшчыкам і, безумоўна, нашай камісіяй, у якой сёння ён знаходзіцца", - запэўніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску