Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2025

За два месяцы 2025 года МТЗ павялічыў экспарт у Пензенскую вобласць на 17 працэнтаў

За два месяцы 2025 года МТЗ павялічыў экспарт у Пензенскую вобласць на 17 працэнтаў
Фота з архiва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два месяцы 2025 года Мінскі трактарны завод павялічыў экспарт тэхнікі ў Пензенскую вобласць на 17 працэнтаў. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Аўраменка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

"З Пензенскай вобласцю ў МТЗ даўняе, доўгатэрміновае супрацоўніцтва. У студзені-лютым 2025 года тэмп росту экспарту ў гэты расійскі рэгіён склаў 117 працэнтаў у адносінах да аналагічнага мінулагодняга перыяду. Гэта сведчыць аб тым, што прадуктовая лінейка, якую Мінскі трактарны завод цяпер рэалізуе з улікам мадэрнізаванай тэхнікі, - гэта абсалютна правільна выбраны намі напрамак, які, думаю, дасць магчымасць год завяршыць станоўча", - пракаменціраваў Сяргей Аўраменка.

Губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка ў рамках візіту ў Беларусь наведаў Мінскі трактарны завод. Аб'ектам наведвання сталі выстаўка тэхнікі BELARUS і корпус зборкі трактароў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі