Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2020

З удзелам Беларусі на міжнароднай канферэнцыі ў Гуанчжоу абмеркавалі тэму трансгранічнага электроннага гандлю

З удзелам Беларусі на міжнароднай канферэнцыі ў Гуанчжоу абмеркавалі тэму трансгранічнага электроннага гандлю
Фота Генеральнага консульства Беларусі ў Гуанчжоу

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі ў Гуанчжоу 19 лістапада прыняло ўдзел у мерапрыемствах міжнароднай канферэнцыі па праблемах міжнароднага трансгранічнага электроннага гандлю "2020 World Cross-border E-commerce Conference". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў генконсульстве нашай краіны ў Гуанчжоу.

На цырымоніі адкрыцця выступілі генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Уладзімір Нораў, намеснік генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі І Сяачжунь (па відэасувязі), віцэ-мэр горада Гуанчжоу Лінь Даапін, шэраг былых высокапастаўленых чыноўнікаў, прадстаўнікоў банкаўскай і акадэмічнай сфер Кітая.

Генеральны консул Беларусі прыняў удзел у дыскусіі круглага стала, дзе выклаў падыходы, якія маглі б садзейнічаць большаму ўключэнню ў сістэму міжнароднага трансгранічнага электроннага гандлю прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць параўнальна малыя па аб'ёме эканомікі, такія як Беларусь. Ён абазначыў ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца малыя і сярэднія прадпрыемствы пры выхадзе на рынак электроннага гандлю КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі