Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2021

З Пекіна ў Беларусь вылецеў чарговы самалёт з вакцынай супраць COVID-19

З Пекіна ў Беларусь вылецеў чарговы самалёт з вакцынай супраць COVID-19
Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З Пекіна ў Беларусь сёння вылецеў чарговы самалёт з вакцынай супраць COVID-19, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпламатычнай місіі ў КНР.

"У Беларусь накіравана чарговая партыя вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці карпарацыі "Сінафарм" (Vero Cell), - адзначылі ў пасольстве. - У склад грузу ўвайшло 1,1 млн доз вакцыны, якія беларускі бок закупіў самастойна".

Дастаўка ажыццяўляецца самалётам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Вакцына Vero Cell ужо зарэкамендавала сябе як эфектыўны сродак, які прадухіляе інфіцыраванне каранавіруснай інфекцыяй новага тыпу або дапамагае пазбегнуць цяжкага цячэння хваробы і ўскладненняў.

Паводле даных кітайскага боку, вакцына захоўвае сваю эфектыўнасць супраць новых штамаў COVID-19, можа прымяняцца для дзяцей ва ўзросце 3-17 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі