Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2026

З якім пасрэдніцтвам змагаецца Лукашэнка? Тлумачым на прыкладзе "залатога" карданнага вала

З якім пасрэдніцтвам змагаецца Лукашэнка? Тлумачым на прыкладзе

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ніхто не супраць разумных пасрэднікаў, але ёсць дзялкі, з якімі трэба змагацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 сакавіка на нарадзе аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасрэдніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У дзяржаве ніхто не супраць разумнага пасрэдніка там, дзе гэта аб'ектыўна патрэбна. Але гэта застанецца ў нас невялікая колькасць напрамкаў, якія будуць пад кантролем ці то губернатараў, ці то міністраў і прэм'ер-міністра", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ёсць у краіне і тыя, хто ў складанай сітуацыі думае толькі аб уласным узбагачэнні, дадаў Прэзідэнт.

Ён заўважыў, што часам даходзіць да таго, што ў ланцужок "купля - продаж" уключаюць тры, а то і пяць пасрэднікаў, часта фіктыўных. Часам прыцягваюць іншаземцаў, каб абысці гранічныя надбаўкі да цаны, прапісаныя ў нацыянальным заканадаўстве.

"У выніку ўсе нацэнкі, якія асядаюць у кішэнях такіх дзялкоў, даводзіцца аплачваць звычайным спажыўцам. Гэта абуральна, і прыкладаў больш чым дастаткова", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Ён прывёў адзін з такіх фактаў: ​​карданны вал коштам 140 бел. руб. з дапамогай некалькіх пасрэднікаў быў прададзены канечнаму спажыўцу за 935 бел. руб. "Цана вырасла больш як у 6,5 раза!" - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

"Пры знешнім выкананні заканадаўства аб закупках (пастаўшчыкі выбіраюцца паводле конкурсаў) у прамысловасці, ахове здароўя, адукацыі, жыллёва-камунальнай сферы, IT-паслугах для дзяржсектара абсталяванне набываецца з дзікімі пераплатамі. І, як правіла, усюды фігуруюць хабары", - абазначыў праблемныя аспекты Прэзідэнт.

Так, у 2023-2025 гадах расходы РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" і ТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" на аплату пасрэдніцкіх надбавак, якія даходзілі да 200 працэнтаў, склалі каля 10 млн бел. руб.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі