Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2020

Холдынг дрэваапрацоўкі Borwood пачаў пастаўкі ў Мексіку і Ірландыю

Холдынг дрэваапрацоўкі Borwood пачаў пастаўкі ў Мексіку і Ірландыю
Фота холдынга Borwood

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці Borwood пачаў пастаўкі прадукцыі ў Мексіку і Ірландыю, паведамілі БЕЛТА ў холдынгу.

"Холдынг Borwood аднаўляе аб'ёмы продажу на знешніх рынках пасля спаду попыту, выкліканага пандэміяй і каранціннымі мерамі ў шэрагу замежных дзяржаў. У чэрвені "Беларуская лясная кампанія" - адзіны аператар продажаў плітнай прадукцыі холдынга Borwood экспартавала тавараў на 49,3 працэнта больш, чым у маі. Адносна мая ў чэрвені больш як у два разы (у вартасным выражэнні ў доларах ЗША) выраслі адгрузкі ў Арменію, Вялікабрытанію, Данію, Егіпет, Кыргызстан, Румынію, Таджыкістан і Харватыю. У час работы па дыверсіфікацыі паставак у I паўгоддзі адкрыты новыя рынкі збыту: пачаты пастаўкі фанеры ў Мексіку і пліт МДФ у Ірландыю", - расказалі ў холдынгу.

Пашыраецца асартымент прадукцыі прадпрыемстваў холдынга. У чэрвені прадпрыемства "Віцебскдрэў" запусціла вытворчасць вільгацеўстойлівых пліт МДФ, на "Мастоўдрэў" апрабавана плёнка рознай шчыльнасці і колеру для ламінацыі фанеры. У ліпені "Мазырскі ДАК" уводзіць у эксплуатацыю чатыры новыя сушыльныя камеры італьянскай вытворчасці.

Холдынг Borwood аб'ядноўвае дзевяць вытворчых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, лесанарыхтоўчае прадпрыемства і адзінага аператара па рэалізацыі прадукцыі ("Беларуская лясная кампанія"). Функцыі кіруючай кампаніі холдынга ўскладзены на даччыную структуру Банка развіцця Беларусі - УП "БР-Кансалт". Больш за 80 працэнтаў прадукцыі прадпрыемстваў холдынга пастаўляецца на экспарт у больш як 40 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі