Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Aug 2020

Холдынг арганізацый шкляной прамысловасці будзе створаны ў Беларусі ў бліжэйшы час

Холдынг арганізацый шкляной прамысловасці будзе створаны ў Беларусі ў бліжэйшы час
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг арганізацый шкляной прамысловасці будзе створаны ў Беларусі ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар ААТ "Гродзенскі шклозавод" Юрый Скрыпко па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па актуальных пытаннях функцыянавання і павышэння эфектыўнасці будаўнічай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне аб стварэнні холдынга абмяркоўвалася на нарадзе. Паводле слоў Юрыя Скрыпко, працэс яго фарміравання цяпер знаходзіцца на фінальнай стадыі. Неабходнасць стварэння холдынга тлумачыцца тым, што раней былі станоўчыя прыклады аб'яднання вытворчасцей, якія далі добры вынік. "Таму пытанне будзе прапрацоўвацца і хутка яму будзе знойдзена рашэнне", - сказаў гендырэктар.

У якасці прыкладу ён прывёў праведзенае не так даўно далучэнне завода ў Ялізаве да Гродзенскага шклозавода. "Здзелка была даволі рэзанансная, але прайшло два гады і ўсе вельмі задаволены, таму што людзі абмяняліся вопытам, мы сталі танней купляць сыравіну, больш умела прадаваць сваю прадукцыю. Усё гэта дало магчымасць павысіць эфектыўнасць у разы, - сказаў кіраўнік прадпрыемства. - Самая галоўная карысць - гэта аб'яднанне кампетэнцый".

Чакаецца, што ў склад холдынга ўвойдуць ААТ "Гомельшкло", Гродзенскі шклозавод (з філіялам "Ялізава"), шклозавод "Нёман", "Белмедшкло".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі