Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2016

Візіт французскіх дзелавых колаў у Беларусь плануецца арганізаваць у пачатку 2017 года

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт французскіх дзелавых колаў у Беларусь плануецца арганізаваць у пачатку 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

"6 верасня ў Парыжы прайшла сустрэча пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дырэктарам французскай асацыяцыі MEDEF International. Субяседнікі разгледзелі перспектывы арганізацыі ў пачатку 2017 года візіту ў Беларусь дэлегацыі прадстаўнікоў французскіх дзелавых колаў пад эгідай MEDEF International", - паведамілі ў пасольстве.

Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўваліся планы па правядзенні сумеснай прэзентацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных магчымасцей Беларусі на пляцоўцы MEDEF International.

MEDEF - буйнейшая асацыяцыя прадпрымальнікаў у Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі