Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2019

Вытворчасць беларускіх трактароў у Башкортастане маюць намер падвоіць

Вытворчасць беларускіх трактароў у Башкортастане маюць намер падвоіць
Фота з архіву

26 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні далейшага развіцця ўзаемадзеяння прадпрыемства "Башсельгастэхніка" з беларускімі партнёрамі - вытворцамі сельскагаспадарчай тэхнікі абмеркаваны на сустрэчы кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ва Уфе Пятра Балтруковіча і генеральнага дырэктара "Башсельгастэхнікі" Фларыса Шайхетдзінава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"З улікам работы ААТ "МТЗ" "Башсельгастэхніка" ставіць для сябе ў 2019 годзе грандыёзныя задачы павелічэння выпуску трактароў маркі "Беларус" у 2 разы", - адзначылі ў прэс-службе.

Не менш амбіцыйныя задачы башкортастанскае прадпрыемства ставіць перад сабой пры вытворчасці тэхнікі ААТ "Бабруйскаграмаш" і ААТ "ГЗЛіН" з Гомеля. Цяпер пры садзейнічанні аддзялення пасольства ўзгадняюцца пытанні паставак машынакамплектаў гэтых беларускіх прадпрыемстваў.

"Акрамя таго, у аддзяленні пасольства абмеркавалі пытанні арганізацыі супрацоўніцтва "Башсельгастэхнікі" і ААТ "Мінойтаўскі рамонтны завод", якія вырабляюць розныя тыпы плугоў, дыскавай бараны і культыватараў", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі