Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Oct 2016

Выстаўка-кірмаш "БелТЭКСлегпрам. Восень 2016" пройдзе 26-29 кастрычніка

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці "БелТЭКСлегпрам. Восень 2016" пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" з 26 па 29 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам".

"Асноўная мэта выстаўкі - наладжванне прамых сувязей паміж вытворцамі, пастаўшчыкамі і спажыўцамі, развіццё рынку тавараў лёгкай прамысловасці, папулярызацыя айчынных гандлёвых марак", - расказалі ў "Беллегпраме".

У гэтым годзе кардынальна зменіцца фармат выстаўкі. "БелТЭКСлегпрам" будзе складацца з трох блокаў: дзелавая праграма, фэшн-блок і экспазіцыйная частка.

Для правядзення дзелавой праграмы выбраны дзве пляцоўкі: "Марыёт Атэль" - для кіраўнікоў арганізацый канцэрна "Беллегпрам" і VIP-гасцей і НВЦ "Белэкспа" - для вузкапрофільных спецыялістаў прадпрыемстваў і іх структурных падраздзяленняў. Дзелавой праграмай выстаўкі прадугледжана правядзенне бізнес-платформы з удзелам прадстаўнікоў галіновых саюзаў Расіі, Італіі і Бельгіі. Таксама пройдзе сустрэча ў фармаце В2В прадстаўнікоў бізнес-колаў Італіі, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці.

У час выстаўкі будуць арганізаваны модныя паказы на 20-метровым подыуме новага фармату. Паказ калекцыі будзе падзелены на два блокі: калекцыя футравых вырабаў, калекцыя з трыкатажу, дзіцячыя калекцыі, калекцыі адзення дзелавога стылю для мужчын і жанчын, калекцыі "Восень-зіма 2016/2017".

Выставачная экспазіцыя размесціцца на пляцоўцы НВЦ "Белэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі