Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Чэр 2020

Выстаўка Ecology Expo - 2020 пройдзе ў Мінску 27-29 жніўня

Выстаўка Ecology Expo - 2020 пройдзе ў Мінску 27-29 жніўня
Фота belexpo.by

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстаўка-форум Ecology Expo - 2020 пройдзе ў Мінску 27-29 жніўня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Ecology Expo - значнае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства ў галіне экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, прыродаахоўнага абсталявання, тэхналогій і паслуг. Яго мэта - стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Важнымі задачамі з'яўляюцца таксама павышэнне эканамічнай аддачы ад экалагічна дружалюбных тэхналогій, садзейнічанне каардынацыі намаганняў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, шырокамаштабны паказ высокатэхналагічных распрацовак і гатовых рашэнняў.

Запланаваны насычаныя выставачная і дзелавая праграмы, правядзенне міжнароднага экалагічнага форуму, пленарных дыскусій, круглых сталоў, бізнес-сустрэч. Выстаўка-форум будзе прысвечана такім тэмам, як экалагічныя тэхналогіі ў прамысловасці, тэхналогіі экалагічна дружалюбнага будаўніцтва, адходы і другасная сыравіна, экалагічны транспарт, харчаванне і ўпакоўка, экаасяроддзе, экатурызм, захаванне і аднаўленне навакольнага асяроддзя, адукацыя ў сферы экалогіі.

Мерапрыемства праводзяць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі