Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2020

Выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 29 верасня - 4 кастрычніка

Выстаўка
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 29 верасня - 4 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Выстаўка павінна была прайсці 2-6 чэрвеня, але ў сувязі з пандэміяй каранавіруса пераносілася на 1-5 верасня, а затым на 22-26 верасня. Цяпер даты зрушыліся яшчэ на тыдзень.

У Мінсельгасхарчы пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні "Белагра-2020". У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, аблвыканкамаў, ведамстваў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнікі прадпрыемстваў. "Разглядаліся пытанні размяшчэння экспанентаў на выстаўцы, аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, забеспячэння проціпажарнай бяспекі, аховы правапарадку, арганізацыі дарожнага руху ў раёне правядзення мерапрыемства і шэраг іншых тэм", - адзначылі ў прэс-службе.

Штогадовы форум "Белагра" абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць для пошуку інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій. Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў беларускіх аграрыяў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Апошнія распрацоўкі прадэманструюць навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробстве, бульбаводстве, плодаагародніцтве і харчаванні. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі і ДА "Белплемжыўаб'яднанне" арганізуюць спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Запланавана правядзенне семінараў, сустрэч з вучонымі, распрацоўшчыкамі тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі