Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2020

ВУП Беларусі за пяць гадоў можа вырасці больш як на 20 працэнтаў - Чарвякоў

ВУП Беларусі за пяць гадоў можа вырасці больш як на 20 працэнтаў - Чарвякоў

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі за пяць гадоў можа вырасці больш як на 20 працэнтаў, экспарт - да $50 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, дзе будзе абмяркоўвацца праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым, што эканоміка можа прырасці больш як на 20 працэнтаў за пяцігоддзе. Мы плануем нарасціць экспарт да $50 млрд у 2025 годзе, за пяць гадоў прыцягнуць больш як Br200 млрд інвестыцый для стварэння сучаснай інфраструктуры і развіцця вытворчасцей", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, асноўная мэта праграмы да 2025 года - рост дабрабыту насельніцтва за кошт аднаўлення росту эканомікі і прадукцыйнасці працы.

Для гэтага ў праграме прадугледжваецца 10 прыярытэтных напрамкаў. "Яны датычацца пытанняў якасці жыцця, развіцця прадпрымальніцтва. Разглядаюцца пытанні экспарту, аднаўлення і запуску інвестыцыйнай актыўнасці прадпрыемстваў. Удзяляецца ўвага павышэнню эфектыўнасці якасці дзяржкіравання, павышэнню аддачы ад дзяржаўных актываў, развіццю рэгіёнаў", - растлумачыў Аляксандр Чарвякоў.

Як адзначыў міністр, да работы над праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года было прыцягнута больш за 120 экспертаў з розных сфер. У іх ліку былі прадстаўнікі бізнесу, міжнародных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, сферы адукацыі, вучоныя. Было праведзена каля 30 круглых сталоў, паступіла некалькі соцень прапаноў. "Таму сёння прадстаўляецца дакумент калектыўнай работы", - дадаў Аляксандр Чарвякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі